wd wp Пошук:

ХК Віцебск

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Віцебск. «Віцебск» — беларускі хакейны клуб, з г. Віцебск. Заснаваны ў 2000 годзе[1]. Гуляе у наймацнейшым дывізіёне чэмпіянатаў Беларусі — з 2000/01 (ранейшая назва — «Хімік-ШВСМ»). Найлепшае дасягненне — 4-е месца (2008). Самая буйная перамога — 13:1 (2.12.03 — «Юніёр» Мінск). Самае буйное паражэнне — 02:15 (17.12.00 — «Палімір» Наваполацк). Хатнія матчы каманда праводзіць у Палацы спорту (1900 гледачоў).

Дагаварныя гульні

У маі 2021 года Дысцыплінарны камітэт Федэрацыі хакея Беларусі, на аснове дадзеных Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, прыняў рашэнне аб дыскваліфікацыі 5 хакеістаў «Віцебска» за дагаварныя гульні. Было ўстаноўлена, што ў сезоне 2018/19 і 2019/20 Раман Стрэльнікаў, Віталь Сапега, Аляксандр Паліцынскі, Кірыл Сачыўка і Антон Мядзведзь неаднаразова забяспечвалі паражэнне ўласнай каманды з карыслівым намерам[2].

Зноскі

  1. https://pribalt.info/hokkei/vitebsk ХК Віцебск
  2. Пять белорусских хоккеистов дисквалифицированы за участие в договорных матчах (руск.) . https://www.championat.com/ (7 мая 2021). Праверана 21 мая 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хакейныя клубы Беларусі
Катэгорыя·ХК Віцебск
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·2000 год у Віцебску
Катэгорыя·З’явіліся ў 2000 годзе
Катэгорыя·Хакейныя клубы паводле алфавіта