wd wp Пошук:

ХАДО

ТАА ХА́ДО (XADO) — украінская кампанія, вытворца рэвіталізантаў, маслаў, змазак, аўтахіміі.

Гісторыя

Кампанія заснавана ў 1991 годзе ў горадзе Харкаве (Украіна). Назва «ХАДО» — скарачэнне ад слоў «харьковский дом». У 1998 годзе кіраўніцтвам кампаніі было запатэнтавана вынаходства рэвіталізанта (дадаткі да змазвальных матэрыялаў). Першая прадукцыя кампаніі ў спажывецкім пакаванні (гель-рэвіталізант для рухавікоў) з’явілася ў снежні 1999 года. У 2004 годзе кампанія ХАДО пачала вырабляць масла XADO Atomic Oil з атамарным рэвіталізантам.

Лагатып

Лагатып ХАДО
Лагатып **ХАДО** быў створаны ў 2000 годзе харкаўскім дызайнерам Ігарам Макаравым. Па задуме ён як бы «напісаны» выдушаным з тубы гелем, паколькі асноўны прадукт **ХАДО**, гель-рэвіталізант, выпускаецца менавіта ў тубах.

Дзейнасць

Кампанія вырабляе каля 250 найменняў прадукцыі (галоўным чынам для тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў), якая даступная больш чым ў 60 краінах свету (інфармацыя на сакавік 2011 года)[1]. Самыя вядомыя прадукты — гелі-рэвіталізанты XADO, масла XADO Atomic Oil, аўтахімія VeryLube. Па адзнаках адмыслоўцаў кампанія ХАДО з’яўляецца найбуйным гульцом і на расійскім рынку імпартных і айчынных антыфрыкцыйных рашэнняў, актыўна прысутнічаючы практычна ва ўсіх асноўных рэгіёнах Расійскай Федэрацыі. Яе дзель рынка складае 24 %, а ў сегменце нанакерамікі — да 90 % [2].

ХАДО і спорт

Зноскі

  1. Рэвіталізант для краіны. Архівавана 11 студзеня 2012. «За рулём Украіна»
  2. Аналіз рынка нанакерамічных трыбапрэпаратаў РФ кампаніяй маркетынгавых даследаванняў MARCS. Архівавана 22 сакавіка 2012. На афіцыйным сайце Market Capital Solutions
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·1991 год у Харкаве
Катэгорыя·Хімічная прамысловасць
Катэгорыя·Харкаў
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1991 годзе
Катэгорыя·Кампаніі Украіны