wd wp Пошук:

Філікі Этэрыя

«Філікі Этэрыя» (грэч.: Φιλική Εταιρεία), альбо «Таварыства сяброў» ці «Таварыства паплечнікаў», — таемная арганізацыя 19 стагоддзя, мэтай якой было звяржэнне асманскага валадарства ў Грэцыі і стварэнне незалежнай грэчаскай дзяржавы. Таварыства было заснавана ў 1814 годзе ў Адэсе, а яго членамі, у асноўным, былі маладыя фанарыёты з Расійскай Імперыі, сербы і мясцовыя грэчаскія атаманы. Адным з лідараў арганізацыі быў Аляксандр Іпсіланці.

«Філікі Этэрыя» згуляла ключавую ролю ў падрыхтоўцы грэчаскай вайны за незалежнасць. Па яго ініцыятыве ўспыхнулі паўстанні ў Малдаўскім княстве, Валашскім княстве і на Пелапанесе. 1 студзеня (па юліянскім календары) 1822 года Нацыянальны сход у Эпідаўры абвясціў незалежнасць Грэцыі. Праз 15 дзён сцяг Гетэрыі быў заменены на бела-сіні грэчаскі сцяг, пасля чаго таварыства фактычна было распушчана.

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Грэчаскі нацыяналізм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Тайныя таварыствы
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1814 годзе
Катэгорыя·Вайна за незалежнасць Грэцыі
Катэгорыя·Арганізацыі, закрытыя ў 1822 годзе