wd wp Пошук:

Фёдар Сяргеевіч Бандарчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бандарчук.

Фёдар Сяргеевіч Бандарчук (руск.: Фёдор Серге́евич Бондарчу́к; нар. 9 мая 1967, Масква, РСФСР, СССР) — савецкі і расійскі акцёр, прадзюсар кіно і тэлебачання, кінарэжысёр, сцэнарыст, стваральнік кліпаў, тэлевядучы, рэстаратар. Старшыня савета дырэктараў АТ «Ленфільм». Сябра Вышэйшай рады палітычнай партыі «Адзіная Расія».

Сын актрысы, народнай артысткі РСФСР Ірыны Канстанцінаўны Скобцавай і рэжысёра, народнага артыста СССР Сяргея Фёдаравіча Бандарчука.

Стваральнік фільмаў «9 рота» (самая касавая расійская карціна ў пракаце 2005 года, атрымала 7 розных кінапрэмій, 8 намінацый; у 2006 годзе вылучалася ад Расіі на суісканне ўзнагароды Амерыканскай кінаакадэміі «Оскар» у намінацыі «Лепшы фільм на замежнай мове»), дылогіі «Населены востраў» (першая частка стала самым касавым расійскім фільмам у пракаце краін Расіі і СНД у 2009 годзе), маштабнай ваеннай драмы «Сталінград» (у 2013 годзе вылучалася ад Расіі на суісканне ўзнагароды Амерыканскай кінаакадэміі «Оскар» у намінацыі «Лепшы фільм на замежнай мове») і фантастычнай драмы «Прыцягненне», якая стала другой цалкам акупілася ў пракаце карцінай рэжысёра (пасля «9 роты»).

Лаўрэат прэміі ТЭФІ-2003 у катэгорыі «Лепшы вядучы забаўляльнай праграмы» (Крэсла, СТС, 2003). Уладальнік прэміі «Залаты арол» (2011 год) у намінацыі «Лепшая мужчынская роля ў кіно» (фільм «Два дні»).

Старшыня апякунскага савета АРКФ «Кінатаўр», акадэмік Нацыянальнай кінематаграфічнай прэміі «Ніка», член Нацыянальнай Прэміі ў галіне кінематаграфіі «Залаты арол». Заснавальнік Групы кампаній «Галоўкіно».

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #139974075 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 мая 2014.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  3. Fedor Bondarcuk // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #139974075 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Члены «Адзінай Расіі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты авен»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі УДІКа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты арол»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі ТЭФІ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 мая