wd wp Пошук:

Фёдар Паўлавіч Хахракоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хахракоў.

Фёдар Паўлавіч Хахракоў (1 сакавіка 1925 — 21 ліпеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (25.09.1944 г., пасмяротна).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Югаўское Кунгурскага раёна Пермскай вобласці. Скончыў сярэднюю школу. З чэрвеня 1941 па сакавік 1943 г. працаваў памочнікам рахункавода ў калгасе. У Чырвоную Армію прызваны ў сакавіку 1943 г. У 1944 г. скончыў Смаленскае артылерыйскае вучылішча (знаходзілася ва эвакуацыі ў горадзе Ірбіт, Свярдлоўская вобласць)[1]. Удзельнік баёў на тэрыторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Камандзір 2-га агнявога ўзвода 3-й батарэі 1071-га знішчальна-процітанкавага палка (4-ы гвардзейскі Кубанскі казачы кавалерыйскі корпус, 1-ы Беларускі фронт) вызначыўся ў баях за вызваленне Брэсцкай вобласці 18—21 ліпеня 1944 г. у баях каля вёскі Відамля Камянецкага раёна ўзвод пад камандаваннем малодшага лейтэнанта Ф. П. Хахракова падбіў 4 танкі праціўніка, знішчыў 6 агнявых кропак. Адважны афіцэр загінуў у баі 21.7.1944 г., прыкрываючы адыход параненых таварышаў.

Ф. П. Хахракоў быў пахаваны на месцы апошняга бою ў вёсцы Відамля, у 1960 г. перапахаваны ў брацкай магіле ў скверы ў гарадскім пасёлку (зараз горад) Камянец Брэсцкай вобласці[1].

Памяць

Імем Героя названа адна з вуліц у Камянцы і Відамлянская сярэдняя школа. Імя Героя насілі піянерская дружына ў Югаўской сярэдняй школе і калгас у Кунгурскім раёне[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Фёдар Паўлавіч Хахракоў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Каменцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Памерлі 21 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пермскім краі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Камянецкім раёне
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 сакавіка
Катэгорыя·Лейтэнанты СССР
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уральскай вобласці (РСФСР)