wd wp Пошук:

Фёдар Паўлавіч Коршунаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Коршунаў. Фёдар Паўлавіч Коршунаў (нар.15 мая 1934, вёска Траўна, Краснапольскі раён) — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980). Беларускі вучоны ў галіне фізікі паўправаднікоў. Доктар тэхнічных навук (1975), прафесар (1981), член-карэспандэнт Нацыянальнай АН Беларусі (1984).

Біяграфія

Скончыў Рыжскае вышэйшае інжынерна-авіяцыйнае вучылішча ВПС(руск.) бел. (1957). З 1962г. у Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нацыянальнай АН Беларусі. У 1985-1994 гг.- намеснік дырэктара. Распрацаваў радыяцыйную тэхналогію стварэння шэрагу тыпаў паўправадніковых прыбораў і інтэгральных схем з павышанай радыяцыйнай трываласцю для касмічнай і ваеннай тэхнікі.

Аўтар 320 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій і 60 вынаходстваў.

У сааўтарстве з Г. В. Гатальскім і Г. М. Івановым напісалі працу “Радиационные эффекты полупроводниковых приборов» (1978); разам з Ю. У. Багатыровым і У. А. Вавілавым – «Воздействие радиации на интегральные микросхемы» (1986).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краснапольскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Рыжскага вышэйшага ваеннага авіяцыйнага інжынернага вучылішча імя Якава Алксніса
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР