wd wp Пошук:

Фёдар Любартавіч

Фёдар Любартавіч (ці Фёдар Дзмітрыевіч; 1351 — 1 чэрвеня 1431, Уладзімір-Валынскі) — вялікі князь валынскі (1383—1390), апошні кіраўнік рускай Ладамерыі (Валыні) і апошні галіцка-валынскі кіраўнік да поўнага заваявання земляў і іх раздзела. Сын Любарта (Дзмітрыя) Гедзімінавіча і Вольгі-Агафіі Растоўскай, прадстаўнік галіцка-валынскіх Гедзімінавічаў.

Біяграфія

Фёдар Любартавіч пачаў кіраваць пасля смерці бацькі. Аднак Галіцкае княства ўжо было падзелена, пасля заключэння Польшчай і Літвой Крэўскай уніі 1385 года, тады ж літоўскі Вялікі Князь Ягайла адабраў у Фёдара частку княства. Завяршальны этап вайны за спадчыну галіцкіх каралёў праходзіў у часы валадарання Фёдара Любартавіча. У выніку вайны з Польска-Літоўскай дзяржавай, якое ўзначальваў цяпер адзіны кіраўнік Ягайлам, Фёдар страціў Луцк у 1387 і Уладзімірскую зямлю ў 1390, перастаўшы быць Валынскім князем.

Вайну завяршыла падпісанае паміж Польшчай і Літвой Востраўскага пагаднення 1392 года. Паводле яго Польшча атрымала Галіцкае княства, Белз і Холм, а Літва — Уладзімір і Луцк.

Пасля сыходу з Валыні Фёдар стаў князем Ноўгарада-Северскага, адабранага Вітаўтам у Дзмітрыя-Карыбута Альгердавіча (да 1405 года), а затым — у Жыдачаве.

Памёр 1 чэрвеня 1431 года ва Уладзіміры-Валынскім, які незадоўга да смерці здолеў адбіць у Літвы.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Род Гедзімінавічаў
Катэгорыя·Гедзімінавічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Князі валынскія
Катэгорыя·Пахаваныя ва Уладзіміры-Валынскім
Катэгорыя·Памерлі ў 1431 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1351 годзе
Катэгорыя·Памерлі ва Уладзіміры-Валынскім
Катэгорыя·Памерлі 1 чэрвеня