У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гардзееў.
Фёдар Гардзеевіч Гардзееў (1746 — 1810) — рускі скульптар, прафесар скульптуры, рэктар Імператарскай Акадэміі Мастацтваў, 1802—1810, выканаў змяю для помніка Пятра I, статую «Праметэй».
Стварыў рэльефы для фасадаў і інтэр’ераў Астанкінскага палаца ў Маскве, 1794—1798; для фасадаў Казанскага сабора ў Пецярбургу, 1804—1807; мармуровыя надмагіллі (М. М. Галіцына, 1780, Д. М. Галіцына, 1799, — абодва ў Дзяржаўным навукова-даследчым музеі архітэктуры ім. А. В. Шчусева, Масква; А. М. Галіцына, 1788, Музей гарадской скульптуры, Ленінград). Гэтыя працы адрозніваюць тонкая пластычная распрацоўка, мяккія пераходы святлаценю і ўрачыстая грацыя.
Пад кіраўніцтвам Гардзеева былі адлітыя бронзавыя статуі для фантанаў Пецяргофа, а таксама ўстаноўлены помнік Пятру I працы Э. М. Фальканэ і А. В. Сувораву працы М. І. Казлоўскага ў Пецярбургу.