wd wp Пошук:

Фёдар Вясна

Фёдар Вясна (Fiedor Wiesna, Fedor Wesna, Chwiodor Wesna; ? — 1393, Віцебск) — набліжаны баярын Вітаўта, сакольнічы, староста віцебскі (1392—1393). Праваслаўны. Валодаў маёнткам Навасёлак (Novam villam alio nomine in vulgari Nowesyolo)[1] каля Жупран.

Пасля смерці ўдавы Альгерда Ульяны Цвярской (восень 1392), Вітаўт ператварыў Віцебскае княства ў староства (намесніцтва), першым старостай быў прызначаны Фёдар Вясна. Калі Свідрыгайла ў 1393 захапіў горад, які лічыў сваёй «отчынай», Фёдар Вясна быў пакараны смерцю — утоплены ў Заходняй Дзвіне.

Зноскі

  1. Semkowicz W. Przywileje Witołda dla Moniwida, starosty wileńskiego i testament jego syna Jana Moniwidowieza // Ateneum Wileńskie. № 2, 1923. — S. 259.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Утопленыя
Катэгорыя·Ваяводы віцебскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1393 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Пакараныя смерцю
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана