wd wp Пошук:

Футарк

Старэйшы футарк
Малодшы футарк двух тыпаў: уверсе — дацкі, уніце — шведска-нарвежскі

Фу́тарк (Fuþark) — агульная назва германскіх і скандынаўскіх рунічных алфавітаў. Слова паходзіць ад «скразнога» чытання першых шасці літар старэйшага рунічнага алфавіта: f, u, þ, a, r, k. Звычайна гэтым словам пазначаюцца любыя рунічныя алфавіты ў незалежнасці ад народа, які выкарыстоўваў тую ці іншую мадыфікацыю. Аднак у сілу некаторых прычын старажытнагерманскі рунічны алфавіт называецца «старэйшым футаркам», а астатнія — малодшымі алфавітамі. Больш таго, малодшыя алфавіты могуць таксама называцца больш канкрэтна, прымаючы да ўвагі вымаўленне першых шасці літар у адпаведным раду. Так, напрыклад, англійскі рунічны алфавіт можа называцца «Fuþork».

Варта адзначыць, што тэрмін «алфавіт» не карэктны ў дачыненні да футарка, таму што ў ім першыя сімвалы не адпавядаюць гэтаму тэрміну.

Спасылкі

✯ Руны
Феху Уруз Турысаз Ансуз Райда Кеназ Геба Вунья
Хагалаз Наўтыз Іса Ера Эйваз Перт Альгіз Совіла
Тэйваз Беркана Эваз Маназ Лагуз Інгуз Дагаз Одал
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Руны
Катэгорыя·Германскія мовы
Катэгорыя·Германскі алфавіт