У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарт.
Брэт Гарт — (англ.: Bret Harte, псеўданім, сапраўднае імя Фрэнсіс Брэт Гарт — англ.: Francis Brett Hart; 25 жніўня 1836 — 5 мая 1902) — амерыканскі пісьменнік, празаік.
Нарадзіўся ў горадзе Олбані (штат Нью-Ёрк), у сям’і выкладчыка класічнай латыні і грэчаскай мовы. Ранняя смерць бацькі прымусіла трынаццацігадовага хлопчыка кінуць школу і пайсці працаваць па найманні. Далейшае інтэлектуальнае развіццё Гарта было плёнам самаадукацыі — з юнацкасці ён шмат чытаў.
Адкрыццё ў 1848 годзе золата ў Каліфорніі рэзка ўзмацніла міграцыю амерыканскага насельніцтва на заходняе ўзбярэжжа ЗША. Пасля ад’езду старэйшага брата і маці, якая выйшла замуж за віргінскага адваката (будучага палкоўніка Старботла ў аповедах Гарта), сямнаццацігадовы Фрэнк рушыў услед за сям’ёй у Каліфорнію.