wd wp Пошук:

Фрэнк Форд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Форд. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Фрэнсіс Майкл Форд (англ.: Francis Michael Forde; 18 ліпеня 1890 — 28 студзеня 1983) — аўстралійскі палітычны дзеяч, 15-ы прэм’ер-міністр Аўстраліі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мітчэле, Квінсленд, у сям’і жывёлавода. Форд атрымаў адукацыю ў каталіцкай школе Сент-Мэры Каледж Тувумба і стаў настаўнікам. Пасяліўшыся ў Рокхэмптане, ён уступіў у лейбарысцкую партыю і ў групу адукацыі рабочых. У 1917 годзе быў абраны ў Заканадаўчы сход Квінсленда ад лейбарысцкай партыі па акрузе Рокхэмптан. У 1922 годзе пакінуў гэты пост і быў абраны ў Палату прадстаўнікоў Аўстраліі ад акругі Капрыкорнія.

Неўзабаве Форд зрабіў кар’еру ў лейбарысцкай партыі. Пасля перамогі лейбарыстаў на выбарах 1929 года Форд стаў намеснікам міністра гандлю і мытняў ва ўрадзе Джэймса Скаліна. Будучы адным з найстарэйшых членаў парламента ад лейбарыстаў ён пацярпеў паразу на выбарах 1931 і ў 1932 г. стаў намеснікам лідара апазіцыі. Ён застаецца адзіным намеснікам лідара ЛПА з Квінсленда. Пасля адстаўкі Скаліна ў 1935 годзе, Форд вылучаўся на пасаду партыйнага лідара, але прайграў адзін голас Джону Кёрціну, у асноўным з-за таго што ён падтрымліваў эканамічную палітыку Скаліна.

Зноскі

  1. 1 2 Frank Forde // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Francis Michael Forde // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 31 сакавіка 2018.
  4. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Аўстраліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Аўстраліі
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Брысбене
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Квінслендзе
Катэгорыя·Члены Аўстралійскай лейбарысцкай партыі
Катэгорыя·Памерлі 28 студзеня