Фрэнк Луміс (22 жніўня 1896 — 4 красавіка 1971) — амерыканскі лёгкаатлет. На Алімпійскіх гульнях 1920 года выйграў залаты медаль на дыстанцыі 400 метраў з бар’ерамі з сусветным рэкордам — 54,0. Чэмпіён ЗША ў бегу на 200 метраў з бар’ерамі ў 1917 і 1918 гадах і чэмпіён ЗША на дыстанцыі 400 метраў з бар’ерамі ў 1920 годзе.
Пачаў займацца лёгкай атлетыкай падчас вучобы ў школе Арэгона, штат Ілінойс, дзе стаў чэмпіёнам ЗША сярод школьнікаў у бегу на 220 ярдаў з бар’ерамі.