wd wp Пошук:

Фрыц Штрасман

Фрыц Штрасман (лац.: Fritz Strassmann, поўнае імя Фрыдрых Вільгельм Штрасман (Friedrich Wilhelm Straßmann): 22 лютага 1902, Бопард — 22 красавіка 1980, Майнц) — нямецкі хімік і фізік.

Біяграфія

У 1924 годзе Штрасман скончыў Гановерскі вышэйшую тэхнічную школу. З 1929 працаваў з О. Ганам і Л. Майтнер ў Інстытуце хіміі кайзера Вільгельма ў Берліне. У пасляваенныя гады займаў пасаду прафесара Майнцкага ўніверсітэта (1946—1970), адначасова ў 1946—1952 гадах з’яўляўся дырэктарам Інстытута неарганічнай і ядзернай хіміі.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы прысвечаны ядзернай хіміі, радыяхіміі. Вывучаў працэсы ядзернага дзялення, уласцівасці радыеактыўных ізатопаў урану і торыя. У 1938 сумесна з О. Ганам адкрыў дзяленне ядраў урану пры бамбардзіроўцы іх нейтронамі, хімічнымі метадамі даказаў факт падзелу. Гэтая трактоўка вопытаў была пацверджана Л. Мейтнер і О. Фрышам.

Зноскі

  1. 1 2 Fritz Strassmann // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Fritz Strassmann // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118618946 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118618946 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэйнланд-Пфальцы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 22 красавіка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Майнцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Праведнікі народаў свету
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фізікі Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Энрыка Фермі
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Хімікі Германіі