wd wp Пошук:

Фрыц Крэйслер

Фрыц Крэйслер (радзей Крайслер, ням. Fritz Kreisler; 2 лютага 1875 г., Вена - 29 студзеня 1962, Нью-Ёрк) —аўстрыйскі скрыпач і кампазітар.

Біяграфія

Фрыц Крэйслер нарадзіўся ў Вене 2 лютага 1875, у сям’і ўрача; бацька яго быў яўрэем, маці — немкай. Прыняў хрышчэнне ва ўзросце 12 гадоў.

З чатырох гадоў вучыўся гранню на скрыпцы ў Жака Абера, і досыць хутка дасягнуў вялікіх поспехаў.

У сем гадоў атрымаў права навучацца ў Венскай кансерваторыі (цяпер Венскі ўніверсітэт музыкі і выканальніцкага мастацтва), стаўшы самым маладым яе студэнтам у гісторыі, дапушчаны ў выглядзе выключэння — па правілах у кансерваторыю прымаліся асобы не маладзей 14 гадоў. Займаўся па класе скрыпкі ў Іозефа Хельмесбергера і тэорыі музыкі ў Антона Брукнера.

У дзевяць гадоў Крэйслер ўпершыню выступіў на публіцы, а яшчэ праз год скончыў кансерваторыю з залатым медалём.

Працягнуў ўдасканальвацца ў Парыжскай кансерваторыі ў Жазефа Масара (скрыпка) і Леа Дэліба (тэорыя і кампазіцыя).

У 1887 годзе Крэйслер атрымаў першую прэмію на выпускным іспыце, пасля чаго вырашыў пачаць самастойную творчую кар’еру.

Зноскі

  1. 1 2 Крейслер Фриц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. http://www.worldatlas.com/webimage/countrys/europe/austriaviennaphotos.htm
  3. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1875 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампазітары Аўстрыі
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Вудлан
Катэгорыя·Скрыпачы ЗША
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага ўніверсітэта музыкі і выканальніцкага мастацтва
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Манхэтэне
Катэгорыя·Памерлі ў 1962 годзе
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампазітары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 29 студзеня
Катэгорыя·Музычныя падробкі і містыфікацыі
Катэгорыя·Скрыпачы Аўстрыі
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Кампазітары ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы