wd wp Пошук:

Фрыг

Фрыг (стар.-сканд.: Frigg) — у германа-скандынаўскай міфалогіі жонка Одзіна, вярхоўная багіня.[1] Заступніца кахання, шлюбу, хатняга ачага, дзіцянараджэння, блізкая да славянскай Лады[2]. Яна з’яўляецца прадракальніцай, якой вядомы лёс любога чалавека, але якая не дзеліцца гэтымі ведамі ні з кім.[3]

Маці Фрыг лічыцца Ф’ёргюн (меркавана багіня зямлі), а бацькам — Нат з роду веліканаў.

Сыны Фрыг і Одзіна: Бальдр, Хёд, Хермод.

Фрыг жыве ў Фенсаліры (балотны палац, часам перакладаецца як водны ці акіянічны). Яе памочнікі — сястра і служанка Фула, пасланка Гна і Глін — абаронца людзей. Дакладна не вядома, з’яўляюцца яны самастойнымі асобамі або ўвасабленнямі Фрыг.

Сімваламі Фрыг з’яўляюцца калаўрот і пояс з ключамі. У некаторых крыніцах Фрыг называюць Аленай, што значыць «агонь».

У гонар багіні названы астэроід (77) Фрыга, адкрыты ў 1862 годзе.

Зноскі

  1. Сноры Стурлусан. Малодшая Эда, Мроі Гюльві.
  2. СЛАВЯНСКАЯ МІФАЛОГІЯ. Таццяна Шамякіна
  3. Стурлусан, Сноры. Малодшая Эда, Мова паэзіі. “She will tell no fortunes, yet well she knows the fates of men.”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Багіні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Багі паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Багі кахання і шлюбу
Катэгорыя·Вярхоўныя багі
Катэгорыя·Багіні ўрадлівасці
Катэгорыя·Германа-скандынаўскія багі