wd wp Пошук:

Францішак Аляшкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аляшкевіч. Францішак Аляшкевіч (4 кастрычніка 1889 — 1943) — каталіцкі святар заходняга абраду, дзеяч беларускага хрысціянскага руху XX стагоддзя, душпастыр.

Біяграфія

Нарадзіўся ў в. Дзядолайці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Язэп і Марыяна (з дому Каспяровічаў) Аляшкевічы. У кнізе метрык Сольскага касцёла прозвішча Аляшкевіч запісана як Аляхновіч. Паводле пашпарта і рэвізскіх казак — Аляшкевіч, у іншых дакументах — Ляшкевіч.

У маі 1907 года вытрымаў экзамен на званне аптэкарскага вучня пры экзаменацыйнай камісіі Маскоўскай навучальнай акругі. У 1909—1914 гадах вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. На правах сябра ўваходзіў у беларускі гурток студэнтаў семінарыі. Пасвячоны ў святары ў 1914 годзе. Душпастырскую дзейнасць пачаў у тым жа годзе. Працаваў у парафіях Віленскай дыяцэзіі (мястэчка Канстанцінаў Надвілейскага дэканата), пробашчам у мясцовасці Удзял Глыбоцкага дэканата (1917—1939).

Удзельнічаў у працы 1-га з’езда беларускіх каталіцкіх святароў у Мінску (24—25 мая 1917 года). Сябра саюза ксяндзоў-беларусаў. Матэрыяльна падтрымліваў беларускія каталіцкія перыядычныя выданні («Krynica», «Chryścijanskaja Dumka»). У ліку 15 святароў ад імя беларускага каталіцкага духавенства Заходняй Беларусі падпісаў мемарыял, прадстаўлены 19 мая 1925 года на агульнапольскай канферэнцыі біскупаў.

Выступаў за шырокае ўвядзенне беларускай мовы ў дадатковых набажэнствах на заходнебеларускіх абшарах. Звяртаўся да вернікаў з казаннямі на беларускай мове. Прыхільнік Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Памёр у 1943 годзе.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Постаці беларускага каталіцтва
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе