wd wp Пошук:

Франс Мазерэль

Франс Мазерэль (30 ліпеня 1889 — 3 студзеня 1972) — бельгійскі мастак, прадстаўнік левага экспрэсіянізму, майстар вялікіх графічных цыклаў-«раманаў».

Нарадзіўся ў Бланкенбергэ (Заходняя Фландрыя) 30 ліпеня 1889 года. Вучыўся ў генцкай Акадэміі мастацтваў (1907—1908). З 1909 года жыў у Англіі, Германіі, Швейцарыі, але пераважна ў Францыі. Тройчы (у 1935—1937 і 1958) наведваў СССР. У гады Першай сусветнай вайны зблізіўся ў Жэневе з Рамэнам Раланам, далучыўшыся да групы пісьменнікаў-антымілітарыстаў. Змяшчаў свае малюнкі ў іх часопісе «Ліст» («La Feuille») і іншых перыядычных выданнях левага накірунку, выпрацаваўшы сваю графічную мову, заснаваную на моцных чорна-белых кантрастах і гэтак жа кідкай і рытарычнай «чорна-белай» сімволіцы сацыяльнага дабра і зла .

Асноўнай эстампнай тэхнікай, якую выкарыстоўваў мастак даволі рана, стала ксілаграфія. Ф. Мазерэль праславіўся вялікімі ксілаграфічнымі серыямі, якія часцей за ўсё складалі аб’яднаныя адной тэмай «раманы ў карцінках». Першай яго працай стаў цыкл «25 вобразаў запалу чалавечага» (1918). Адным з найбольш вядомых ксілаграфаваных зборнікаў мастака з’яўляецца «Горад» (Die Stadt; 1925, пасля некалькі разоў перавыдаваўся). Выступаў Мазерэль і ў ролі мастака-ілюстратара літаратурных твораў сваіх сучаснікаў, у прыватнасці, раманаў Барбюса, Цвейга і інш.; найвядомая яго праца ў гэтай галіне — эпіка-лірычныя ілюстрацыі да «Жану-Крыстофу» Рамэна Ралана (1925—1927).

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118578669, Record #126582904 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. Frans Masereel — 2006.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118578669, Record #126582904 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. 1 2 Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118578669, Record #126582904 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. (unspecified title) Праверана 19 снежня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Нарадзіліся ў Заходняй Фландрыі
Мастакі Бельгіі XX стагоддзя
Памерлі ў Авіньёне
Памерлі ў 1972 годзе
Пацыфісты
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў 1889 годзе
Нарадзіліся 30 ліпеня
Сацыялісты Бельгіі
Гравёры
Асобы
Мастакі-ілюстратары
Мастакі-экспрэсіяністы
Мастакі паводле алфавіта
Пахаваныя ў Бельгіі
Памерлі 3 студзеня