wd wp Пошук:

Франк Пясецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пясецкі. Франк Пясецкі (англ.: Frank Piasecki; 24 кастрычніка 1919, Філадэльфія, штат Пенсільванія, ЗША — 11 лютага 2008, Мэйн-Лайн, штат Пенсільванія, ЗША) — амерыканскі авіаканструктар польскага паходжання, піянер распрацоўкі верталётаў прадольнай схемы.

Біяграфія

У 1940 годзе разам са сваім аднакласнікам Говардам Вэнзі стварыў кампанію PV Engineering Forum, якая пазней стала Piasecki Helicopter Corporation1946 года). Стварыў аднамясцовы аднавінтавы верталёт PV-2, які ўпершыню падняў яго ў паветра 11 красавіка 1943 года. Гэты верталёт зрабіў уражанне на ВПС ЗША і Пясецкі атрымаў афіцыйны ваенны кантракт.

Распрацаваў прадольную схему для верталётаў, дзе нясучыя вінты змешчаны ў насавой і хваставой частках фюзеляжу.

Будаваў такія верталёты, як Piasecki HRP Rescuer, Пясецкі H-21, CH-46 Сі Найт, CH-47 Чынук.

Пасля канфлікту з Радай дырэктараў сышоў у 1955 годзе з Piasecki Helicopter і стварыў Piasecki Aircraft Corporation.

У 1956 годзе назва Piasecki Helicopter была зменена на Vertol Aircraft Corporation (ад «вертыкальны узлёт-пасадка» — vertical takeoff and landing), а ў 1960 годзе Vertol была куплена кампанія Боінг і стала яе падраздзяленнем Boeing Vertol Division1987 годзе падраздзяленне перайменавана ў Boeing Helicopters).

У 1986 Прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган уручыў Пясецкаму найвышэйшую тэхнічную ўзнагароду краіны — Нацыянальны Медаль Тэхналогіі. У 2005 годзе ён атрымаў пажыццёвую узнагароду падраздзялення Смітсанаўскага Інстытута — Нацянальнага музею авіацыі і касманаўтыкі.

Памёр у сваім доме 11 лютага 2008 года, ва ўзросце 88 гадоў, пасля шэрагу інсультаў.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Frank Piasecki // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Frank Piasecki // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.domain-b.com/people/in_the_news/20080212_pioneer.html
  4. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Філадэльфіі
Катэгорыя·Авіяканструктары ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі 11 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Пенсільваніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Камандоры ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных