wd wp Пошук:

Форт Крысціна

Мадэль Форта Крысціны, Амерыкана-шведскі гістарычны музей.

Форт Крысціна (шведск.: Fort Kristina;англ.: Fort Christina) — першае шведскае паселішча, заснаванае ў 1638 годзе ў вусці рэк Крысціна і Дэлавэр падчас шведскай каланізацыі Амерыкі, у 1638—1655 гадах — сталіца Новай Швецыі.

Паселішча было названа ў гонар каралевы Крысціны (1626 - 1689). Асноўным насельніцтвам форта на найпозніх этапах яго існавання былі фіны з падуладных Швецыі фінскіх земляў.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Крэпасці паводле алфавіта
Катэгорыя·Каланізацыя Амерыкі
Катэгорыя·Новыя Нідэрланды
Катэгорыя·Фарты ЗША
Катэгорыя·Новая Швецыя