wd wp Пошук:

Форт-Нокс

Сховішча залатога запасу ЗША

Форт-Нокс (англ.: Fort Knox) — ваенная база ЗША, знаходзіцца амаль у цэнтры ваеннага гарадка Форт-Нокс у 30 мілях на паўднёвы захад ад Луісвіла, штат Кентукі і займае плошчу ў 44 000 га (440 км²). У наш час належыць амерыканскай арміі і да 2010 года выкарыстоўвалася ў якасці школы танкістаў. У перыяд з 2005 па 2010 год Танкавая школа Арміі ЗША была пераведзена з Форт-Нокса на базу Форт-Бенінг.

Таксама на тэрыторыі ваеннай базы Форт-Нокс з 1936 года існуе сховішча залатых запасаў ЗША, дзе знаходзіцца 4176 тон (4603 амерыканскіх тон) золата ў злітках (147,4 млн тройскіх унцый). Яно займае другое месца ў Злучаных Штатах, саступаючы толькі Федэральнаму рэзервоваму банку Нью-Ёрка, які захоўвае каля 5000 тон золата шматлікіх замежных дзяржаў, цэнтральных банкаў і афіцыйных міжнародных арганізацый.

Залатое сховішча па праве лічыцца адным з самых абароненых у свеце. Яго сцены складзены з граніту, пакрытага слоем бетону, а ўваход ахоўваюць дзверы масай у 20 тон, для таго каб іх адкрыць неабходна ведаць код, які падзелены на часткі паміж некалькімі людзьмі, цалкам яго ніхто не ведае. На выпадак нападу прадугледжана аўтаномная сістэма жыццезабеспячэння, якая ўключае ў сябе запасы харча, вады і электрастанцыю. Таму ў ім захоўваліся шматлікія каштоўныя рэчы, так падчас Другой сусветнай вайны туды былі змешчаны каралеўскія рэгаліі Вялікабрытаніі і Вялікая хартыя вольнасцей[1].

Зноскі

  1. Віктар Радзівонаў Куфар дзядзькі Сэма(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2013. Праверана 9 красавіка 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Фарты ЗША
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Кентукі
Катэгорыя·Ваенныя базы ЗША
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96