Фленсбургскі еўрапейскі ўніверсітэт (ням.: Europa-Universität Flensburg) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Фленсбург.
Універсітэт размешчаны недалёка ад мяжы з Даніяй. Ён з’яўляецца адным з двух еўрапейскіх універсітэтаў у Германіі і, акрамя Кільскага ўніверсітэта Хрысціяна Альбрэхта і Любекскага ўніверсітэта, адным з трох універсітэтаў зямлі Шлезвіг-Гольштэйн.
Універсітэт сфармаваўся на базе педагагічнага каледжа, заснаванага ў 1946 годзе, і прапануе праграмы навучання ў галіне навук аб педагогіцы і адукацыі, міждысцыплінарных еўрапейскіх даследаванняў, устойлівага развіцця, нямецка-дацкага супрацоўніцтва і інш.