wd wp Пошук:

Флай

Флай (англ.: Fly) — рака на поўдні Новай Гвінеі. Даўжыня — 1050 км, вадазбор — 76000 км².

Геаграфія

Рака Флай бярэ пачатак у горнай частцы вострава Новая Гвінея, на тэрыторыі дзяржавы Папуа — Новая Гвінея. У сярэдняй плыні на працягу каля 100 км утварае натуральную мяжу паміж Папуа — Новая Гвінеяй і Інданезіяй. Мае некалькі буйных прытокаў. У вусці ўтварае шырокую дэльту з пратокамі да 5 - 15 м глыбінёй і мноствам нізінных астравоў, пакрытых алювіяльнымі адкладаннямі.

У рацэ сустракаюцца такія прамысловыя віды рыб, як барамундзі, чорны акунь, луцыян.

Гісторыя

Дэльта ракі Флай была адкрыта брытанскай экспедыцыяй у 1842 г. У 1876 г. італьянец Луіджы Марыя д’Альбертыс здзейсніў на параходзе “Нява” вандроўку 900 км углыб Новай Гвінеі.

Экалогія

У 1984 - 2013 гг. рака Флай была забруджана адыходамі горнай прамысловасці. Гэта прывяло да павышэння канцэнтрацыі медзі ў вадзе ў 30 разоў, атручванню людзей і жывёл. Было загублена 1 588 км² лясных тэрыторый.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Інданезіі
Катэгорыя·Памежныя рэкі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Папуа — Новай Гвінеі