wd wp Пошук:

Фаіна Іпацьеўна Вахрава

Фаіна Іпацьеўна Вахрава (кіт.: 蔣方良 — Цзян Фанлян; 15 мая 1916 — 15 снежня 2004) — першая лэдзі Рэспублікі Кітай (Тайвань) у 1978-88 гадах.

Фаіна Вахрава нарадзілася ў сям’і пуцявога абходчыка пад Оршай[3]. Яна асірацела ў раннім узросце. Вырасла ў Свярдлоўску, дзе ва ўзросце 16 гадоў, працуючы на ​​Уралмашы, пазнаёмілася з Цзян Цзінго — сынам Чан Кайшы. Яны пажаніліся 15 сакавіка 1935 г.. У снежні нарадзіўся старэйшы сын, Эрык. Год пазней пераехала з мужам у Кітай, дзе па патрабаванні свёкра былі здзейсненыя паўторныя шлюбныя цырымоніі, цяпер ужо па кітайскім абрадзе. Яна перажыла трох сваіх сыноў, якія памерлі неўзабаве ўслед за мужам. Іх адзіная дачка ў цяперашні час жыве ў ЗША.

Фаіна Вахрава памерла 15 снежня 2004 і была пахавана ў прысутнасці прэзідэнта і іншых афіцыйных асоб Рэспублікі Кітай (Тайваня).

Зноскі

  1. 1 2 Faina Ipatevna Chiang // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Taipei Times, 臺北時報 — 1999. — ISSN 1563-9525
  3. Лободенко Г. Жена президента Тайваня родилась под Оршей Архівавана 6 снежня 2014. Комсомольская правда в Белоруссии 18 окт. 2007
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Памерлі на Тайвані
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Памерлі 15 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Постаці Кітая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Гаміньдана
Катэгорыя·Пахаваныя на Тайвані
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Тайбэі