Фатхі Алі Абдул Салам Башага (араб. فتحي علي عبد السلام باشآغا; нар. 20 жніўня 1962, Місурата, Каралеўства Лівія) — міністр унутраных спраў Урада нацыянальнай згоды Лівіі. У студзені 2022 года прызначаны кіраўніком Кабінета міністраў, што вымусіла яго ўступіць у канфлікт з Абдэлем Дбэйбе.
Башага нарадзіўся 20 жніўня 1962 года[1] ў горадзе Місрата, Каралеўства Лівія[2]. Мае турэцкае паходжанне[3].
У 1984 годзе скончыў авіяцыйны каледж Місураты, а ў наступным годзе стаў трэнерам-пілотам, які спецыялізаваўся на знішчальніках. Прапрацаваўшы амаль дзесяць гадоў трэнерам, у 1993 годзе ён пакінуў ваенна-паветраныя сілы, а потым стварыў камерцыйную фірму[1].
З пачаткам грамадзянскай вайны ў Лівіі ў 2011 годзе далучыўся да паўстанцаў. У 2012 годзе стаў членам скандальнай групоўкі Саветы шуры Місураты, удзельнічаў у некаторых вайсковых аперацыях. У 2013 годзе балаціраваўся на пост міністра абаронаў, але не змог атрымаць гэтую пасаду[4].
У 2014 годзе Башагу абралі дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад горада Місурата. У 2015 годзе ён быў прызначаны старшынёй Савета абароны і нацыянальнай бяспекі ўрада Аль-Вефак. У 2016 годзе Башага знаходзіўся ў парламенцкім камітэце па палітычным дыялогу. У кастрычніку 2018 года кіраўніцтва УНА на чале з прэм’ерам Фаізам Сараджам прызначыла яго на пасаду міністра ўнутраных спраў[5]. На сваім пасту Башага спрабаваў стварыць прафесійныя паліцэйскія сілы для Лівіі і рэарганізаваць групы апаўчэнцаў, якія належылі УНА.[6][7].
28 жніўня 2020 года Башага быў зняты з пасады міністра ўнутраных спраў з-за пратэстаў у Трыпалі[8]. Аднак ужо 3 верасня быў адноўлены[9].
У сакавіку 2021 года заявіў, што будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах[10].
У лістападзе 2021 года Фатхі Бачага з’яўляецца кандыдатам на прэзідэнцкія выбары ў снежні 2021 года.
20 лютага 2022 года Палата прадстаўнікоў прызначыла Башагу прэм’ер-міністрам замест Абдэля Дбэйбе. Апошні адхіляе гэтае прызначэнне[11].