wd wp Пошук:

Фарфель

Фарфель

Фарфель, фарфелах або фарфл ( ідыш: פֿאַרפֿ, ад сярэдневерхненямецкага varveln) — гэта макароныя вырабы памерам з гарошыну, прыгатаваныя з яек і мукі. Фарфель з’яўляецца адной з самых распаўсюджаных страў у ашкеназскай яўрэйскай кухні.

Фарфель павінен быць круглай формы, крыху менш гарошыны. Гатовы фарфель для прасушкі кладуць на аркуш паперы або прасушваюць ў духоўцы на блясе без алею на самым слабым агні.

Добра высушаны фарфель можна захоўваць у сухім месцы на працягу двух-трох месяцаў. Ужываецца для запраўкі булёнаў і супаў, і таксама як гарнір да мясных страў.

Падчас яўрэйскага свята Песаха (Вялікадня) фарфель робіцца з мацы: маца проста разбіваецца на дробныя кавалачкі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Яўрэйская кухня