wd wp Пошук:

Фама Фаміч Мажэйка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мажэйка. Фама Фаміч Мажэйка (нар. 7 кастрычніка 1936, в. Скураты, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 16 кастрычніка 2018) — беларускі хімік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991), доктар хімічных навук (1989).

Біяграфія

Скончыў Белдзяржуніверсітэт (1959).

З 1959 года малодшы навуковы супрацоўнік, старшы інжынер, галоўны інжынер, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі АН БССР.

У 1980—1989 гадах намеснік дырэктара па навуковай рабоце, адначасова загадчык лабараторыі. З 1989 года загадчык аддзела, з 2004 года загадчык лабараторыі Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія БССР (1990) за распрацоўку і ўкараненне тэхналогіі вытворчасці калійных угнаенняў з палепшанымі фізічнымі і аграхімічнымі ўласцівасцямі.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні ў галіне калоіднай хіміі і фізіка-хімічнай механікі. Распрацаваў навуковыя асновы рэгулявання калоідна-хімічных уласцівасцяў глініста-солевых дысперсій, якія ўтвараюцца пры вытворчасці калійных угнаенняў. Устанавіў заканамернасці і асаблівасці ўзаемадзеяння павярхоўна-актыўных рэчываў з гліністымі мінераламі ў канцэнтраваных растворах электралітаў. Укараніў на ПА «Беларуськалій» новыя рэагенты, якія павышаюць эфектыўнасць флатацыйнага працэсу атрымання калійных угнаенняў і паляпшаюць іх якасць. Вывучыў механізм атрымання кандэнсацыйна-крышталізацыйных структур у калійных угнаеннях. Распрацаваў новыя спосабы атрымання незлёжваюшчыхся, непыляшчых мінеральных угнаенняў і больш экалагічна чыстых, павольнарастваральных, грануляваных угнаенняў, спосабы атрымання з глініста-солевых адходаў вытворчасці калійных угнаенняў, каштоўных для народнай гаспадаркі матэрыялаў, а таксама эфектыўныя рэагенты-пылагасільнікі.

Аўтар больш за 520 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 198 вынаходак.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. МАЖЭЙКА Фама Фаміч

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Хімікі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАНБ
Катэгорыя·Памерлі 16 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 кастрычніка
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»