wd wp Пошук:

Факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў БДТУ

Факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Гісторыя

Упершыню падрыхтоўка спецыялістаў профілю факультэта была пачата ў 1960 годзе па спецыяльнасці «Хімічная тэхналогія драўніны» ў складзе факультэта механічнай тэхналогіі драўніны.

У 1961 годзе адначасова з рэарганізацыяй Беларускага лесатэхнічнага інстытута ў тэхналагічны быў створаны хіміка-тэхналагічны факультэт (ХТФ).

У 1964 годзе створаны выпускаючыя кафедры: хімічнай тэхналогіі драўніны, тэхналогіі неарганічных рэчываў, тэхналогіі перапрацоўкі пластмас. Адначасова адбывалася далейшая рэарганізацыя агульнаадукацыйных хімічных кафедраў. Створаны кафедры арганічнай хіміі, агульнай і неарганічнай хіміі, фізічнай і калоіднай хіміі, аналітычнай хіміі.

У 1965 годзе была створана кафедра працэсаў і апаратаў хімічных вытворчасцяў, ад якой ў 1966 годзе аддзялілася кафедра машын і апаратаў хімічных вытворчасцяў, затым створана кафедра тэхналогіі перапрацоўкі нафты і газу.

З 1968 годзе на хіміка-тэхналагічны факультэт навучалася амаль 2000 студэнтаў. У выніку факультэт быў падзелены на тэхналогіі арганічных рэчываў і факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі[1].

Склад факультэта

Кафедры

Навукова-даследчыя лабараторыі

Навучальныя лабараторыі і цэнтры

Філіялы кафедраў факультэта на прадпрыемствах

Спецыяльнасці

Магістратура

Аспірантура

Зноскі

  1. Факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Хімічныя факультэты
Катэгорыя·Факультэты БДТУ
Катэгорыя·1968 год у Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Факультэты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Факультэты паводле алфавіта