wd wp Пошук:

Фабіян Гіляравіч Шантыр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шантыр. Фабіян Гіляравіч Шантыр (23 студзеня (4 лютага) 1887, Слуцк — 29 мая 1920, Навазыбкаў) — беларускі публіцыст, празаік, паэт, перакладчык, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Меў адносіны з Зоськай Верас і з ёю агульнага сына Антона.

Псеўданімы і крыптанімы

Выкарыстоўваў псеўданімы: Н.Светлов; А.Хмара; крыптанімы: Ф. Ш.; Ф.Ш-р; Фабіян Шан-р; Ш. Ф..

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сям’і муляра ў Слуцк, паводле іншых даных, у Капылі[1][2]. У снежні 1905 года ён быў арыштаваны за ўдзел у рэвалюцыйных падзеях у горадзе Старобін і зняволены ў Слуцкай турме (1905—1907)[1]. У 1909 жыў у Слуцку; з 1910 у Капылі. Працаваў мулярам, адвакатам, настаўнікам.

У 1914 мабілізаваны ў войска[1], служыў наглядчыкам палявога шпіталя ў Бабруйску. У 1916—1917 удзельнічаў у рабоце клуба «Беларуская хатка», куды прыязджаў з Бабруйска.

У 1917 стаў адным з лідараў левага крыла Беларускай сацыялістычнай грамады. На З’ездзе беларускіх нацыянальных арганізацый (Мінск, 25—27.3.1917) абраны ў БНК; у ліпені 1917 — у Цэнтральную раду беларускіх арганізацый і партый. Удзельнічаў у 1-м Усебеларускім з’ездзе (снежань 1917)[1]. На пераломе красавіка і мая 1918 года, у выніку расколу ў БСГ увайшоў у склад кіраўніцтва Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў[3].

З 1918 года ў Чырвонай Арміі[1], супрацоўнік Слуцкага павятовага ваеннага камісарыята, загадчык Смаленскага аддзялення Белнацкама. Адзін з аўтараў зборніка «Зажынкі» (Масква, 1918). У тым жа годзе арыштаваны. У 1918 годзе ён знаходзіўся ў Бабруйску. Служыў наглядчыкам палявога шпіталя ў Бабруйскай крэпасці. Падчас працы ў крэпасці яго наведвала Зоська Верас[4][5][6].

У пачатку 1919 камісар па нацыянальных справах Часовага ўрада БССР. Пасля — супрацоўнік Мінскага губернскага ваеннага камісарыята і Асобай харчовай камісіі Заходняга фронту. Удзельнічаў у выданні газеты «Савецкая Беларусь». У 1920 годзе пайшоў у адстаўку ў знак пратэсту супраць тэрытарыяльнага падзелу БССР.

У лютым 1920 мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Неўзабаве арыштаваны і 29 мая 1920 года расстраляны[2]. Гісторык Віталь Скалабан расказвае аб гэтым наступнае:[7]

Расстралялі яго за тое, што ён нібыта прыпісаў сабе партыйны стаж і не мог даказаць, што сядзеў у царскай турме ў 1905 годзе. І за дыскрэдытацыю савецкай улады. Але, па сутнасці, за тое, што ён — некіравальны беларускі дзеяч.

Творчасць

Друкавацца пачаў у газеце «Наша ніва», дзе ў 1909—1912 змяшчаў празаічныя абразкі-імпрэсіі[1]; там жа апублікаваў некалькі паэтычных твораў. Змяшчаў вершы і публіцыстычныя артыкулы ў газету «Дзянніца». Аўтар апавяданняў «Захар» (1909), «Ночь», «Смерть убогого», «Под шум леса» (усё ў 1910), «Святой боже» (1917). Пераклаў на беларускую мову палітычную брашуру В. Лібкнехта(руск.) бел. «Пауки и мухи»[1].

Творы

У культуры

Людміла Рублеўская сумесна з гісторыкам Віталём Скалабанам напісала паэму «Людвіка і Фабіян», прысвечаную каханню Людвікі Сівіцкай (Зоські Верас) і Фабіяна Шантыра[9][10].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. 1 2 Ant.Adamovič. Opposition to Sovietization… N. Y., 1958, pp. 191—192; BSSR, Karotkaja Enc., vol. 5, 1981, p. 660; Baćkaŭščyna, Munich, no. 433, November 7, 1958.
  3. Dorota Michaluk: Białoruska Republika Ludowa 1918—1920. U podstaw białoruskiej państwowości. Toruń: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2010, s. 300. ISBN 978-83-231-2484-9
  4. 05.01.2011 На острие истории(недаступная спасылка) (руск.)
  5. Уладзімір Содаль. Фабіян! Фабіян!..
  6. ШАНТЫР Фабіян
  7. sb.by
  8. Патрэбнасць нацыянальнага жыццядля беларусаў і самаадзначэння народа(недаступная спасылка)
  9. Советская Белоруссия № 52 (23443). Вторник, 23 марта 2010 года(недаступная спасылка)
  10. Ад архіўнага дакумента — да мастацкага твора(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Народныя камісары БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі 29 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1887 годзе
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Беларускай сацыялістычнай грамады
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцку
Катэгорыя·Памерлі ў 1920 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Навазыбкаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Члены Беларускага нацыянальнага камітэта (Мінск)
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капылі
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы