ФК Будаўнік — былы беларускі футбольны клуб з горада Віцебск.
Клуб быў заснаваны ў 1989 пад назвай «Колас», у той час прадстаўляў вёску Вусце. Да 1991 гуляў у чэмпіянаце БССР. З 1992 клуб выступаў у Другой лізе. У 1993 «Колас» быў перайменаваны ў «Будаўнік», пры гэтым змяніў прапіску на віцебскую.
У сезоне 1994/95 клуб заняў апошняе месца ў Другой лізе і спыніў існаванне.
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1992 | Другая (Д2) | 11 | 15 | 6 | 1 | 8 | 17–25 | 13 | Чвэрцьфінал | |
1992–93 | Другая (Д2) | 10 | 30 | 9 | 9 | 12 | 42–47 | 27 | 1/32 фінала | |
1993–94 | Другая (Д2) | 12 | 28 | 9 | 3 | 16 | 29–49 | 21 | 1/16 фінала | |
1994–95 | Другая (Д2) | 16 | 30 | 1 | 2 | 27 | 9–88 | 4 | ![]() |