wd wp Пошук:

Уільям Гільберт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гільберт.

Уільям Гільберт (англ.: William Gilbert, 24 мая 1544, Колчэстэр, графства Эсэкс — 30 лістапада 1603, Лондан) — англійскі фізік, прыдворны ўрач Лізаветы I і Якава I. Вывучаў магнітныя і электрычныя з’явы, першым увёў тэрмін «электрычны».

Вучыўся ў Кембрыджы і Оксфардзе. Быў прыдворным урачом каралевы Лізаветы I. У 1600 ввдаў кнігу «Аб магніце, магнітных целах і вялікім магніце — Зямлі…», дзе прапанаваў тэорыю магнітных і электрычных з’яў. Даказаў, што Зямля мае магнітнае поле, падобнае на поле намагнічанага жалезнага шара, і выказаў меркаванне, што яе магнітныя полюсы супадаюць з геаграфічнымі. Выступаў з крытыкай вучэння Арыстоцеля, падтрымліваў геліяцэнтрычную сістэму М. Каперніка.

Зноскі

  1. Гильберт Уильям // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. William Gilbert (astronomer) // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. William Gilbert // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. LIBRIS — 2005. Праверана 24 жніўня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Медыкі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Колчэстэры
Катэгорыя·Фізікі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Фізікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі 10 снежня
Катэгорыя·Фізікі XVII стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1603 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1544 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных