wd wp Пошук:

Уць

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Уць (значэнні).

Уць, Вуць — рака ў Добрушскім і Гомельскім раёнах Беларусі, левы прыток Сажа.

Агульнае

Даўжыня ракі 75 км. Плошча вадазбору 433 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 .

Асноўныя прытокі: ручай Радзвін (злева), рака Лук’янаўка і рака без назвы каля аграгарадка Івакі (справа).

Пачынаецца за 1,7 км на паўночны захад ад вёскі Лук′янаўка Добрушскага раёна, вусце каля вёскі Цярэшкавічы Гомельскага раёна. Цячэ па Гомельскім Палессі. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,4 м. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у пачатку 2-й дэкады сакавіка. Даліна ракі трапецападобная, шырынёй 300—600 м, у вытоку 150 м. Пойма двухбаковая, месцамі перарывістая, шырынёй 200—300 м; у разводдзе затапляецца на глыбіню 0,4—0,8 м тэрмінам да 2 тыдняў. Ад вытоку рэчышча каналізаванае на 2 км, у сярэднім цячэнні на 17,2 км. Шырыня ракі ў межань 10—18 м. Берагі да аграгарадка Уць нізкія, забалочаныя, ніжэй пераважна стромкія і абрывістыя.

На рацэ

На рацэ размешчаны:

Гарадскі пасёлак Церахоўка

Вёскі:

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прытокі Сажа
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Рэкі Добрушскага раёна
Катэгорыя·Рэкі Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Рэкі Гомельскага раёна