wd wp Пошук:

Уцуномія

Уцуномія — цэнтральны горад і адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Татыгі. Размешчаны ў цэнтральнай частцы вострава Хонсю, на адным з прытокаў ракі Тонэ. Плошча горада — 416,84 км², насельніцтва — 512 186 чалавек (1 ліпеня 2014 года), шчыльнасць насельніцтва — 1228,74 чал./км².

Знаходзіцца прыблізна за 100 кіламетраў на поўнач ад Токіа і за 35 кіламетраў на ўсход ад Ніко. Уздоўж горада праходзіць высакахуткасная чыгунка «Сінкансэн», якая можа даставіць пасажыраў да сталіцы за 1 гадзіну. Таксама ў 3 гадзінах язды ад Уцуноміі размешчаны міжнародны аэрапорт Нарыта.

Працуюць прадпрыемствы машынабудавання, металаапрацоўкі, каляровай металургіі, электратэхнічнай, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай галін прамысловасці. Размешчаны заводы такіх прадпрыемстваў, як Canon, Japan Tobacco, Honda.

Зноскі

  1. https://www.gsi.go.jp/KOKUJYOHO/MENCHO/backnumber/GSI-menseki20210101.pdfGeospatial Information Authority of Japan. — С. 22.
  2. http://www.geopostcodes.com/Utsunomiya_shi
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Гарады прэфектуры Татыгі
Катэгорыя·Цэнтральныя гарады Японіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных