Усурыйскі піджын — ідыём, які выкарыстоўваецца невялікай колькасцю пажылых нанайцаў і ўдэгейцаў у Прыморскім краі на Далёкім Усходзе Расіі. Можа класіфікавацца як варыянт кяхцінскай мовы (руска-кітайскага піджына) з пэўнай доляй тунгускага — у першую чаргу нанайскага і удэгейскага — ўплыву, які знаходзіцца на стадыі дэпіджынізацыі[1].