wd wp Пошук:

Устылуг

Устылуг[1] (укр.: Устилуг) — горад раённага значэння ва Уладзімір-Валынскім раёне Валынскай вобласці Украіны, на рацэ Заходні Буг у вусце ракі Луг (адсюль і назва горада).

Гісторыя

Упершыню горад згадваецца ў 1150 годзе і звязаны з імем вялікага князя кіеўскага Ізяслава Мсціславіча. У 1240 годзе орды татара-манголаў цалкам разбурылі горад.

У перыяд Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай панавання на Валыні горад быў валоданнем многіх феадалаў, міжусобіцы паміж якімі вельмі перашкаджалі развіццю горада.

З 1793 года — мястэчка ва Уладзімір-Валынскім павеце Валынскай губерні Расійскай імперыі.

У 1921—1939 гадах — у Валынскім ваяводстве Польшчы.

З 14 лістапада 1939 года ў складзе СССР, з 1991 года — у незалежнай Украіне.

У горадзе знаходзіцца мытны пост і пункт пропуску на мяжы з Польшчай.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Валынскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты Уладзімір-Валынскага раёна