wd wp Пошук:

Уснарка

Усна́рка[1] (польск.: Usnarka) — рака ў Сакульскім павеце Падляскага ваяводства Польшчы і Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток Свіслачы (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 12 км. Плошча вадазбору 86 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4 м/км.

Пачынаецца ў Польшчы, каля вёскі Грыбаўшчызна. Перасякае дзяржаўную граніцу за 1,4 км на паўночны захад ад вёскі Русакі, цячэ па паўднёвых схілах Гродзенскага ўзвышша (даўжыня ў межах Беларусі — 7 км). Упадае ў Свіслач за 1,6 км на паўночны ўсход ад вёскі Ігнатавічы Бераставіцкага раёна. Пойма ў нізоўі забалочаная.

Зноскі

  1. ЭПБ, 1986

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сакульскі павет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прытокі Свіслачы (прыток Нёмана)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Рэкі Бераставіцкага раёна
Катэгорыя·Рэкі Падляскага ваяводства