wd wp Пошук:

Усвяча

Усвячарака ў Пскоўскай вобласці Расіі і Віцебскім раёне Беларусі, правы прыток Заходняй Дзвіны.

Даўжыня 100 км, у межах Беларусі 32 км. Вадазбор 2340 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 15,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,15 .

Асноўныя прытокі

Справа: Аўсянка, Рудня.

Агульнае

Выцякае з возера Адросна каля вёскі Шастакова Усвяцкага раёна Пскоўскай вобласці. Цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша, праз азёры Сарочына і Усвяцкае. Вусце за 3 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Сураж. Найбольшае перавышэнне вады над межанным узроўнем каля 2,9 м (у сярэднім цячэнні). Замярзае ў канцы лістапада, ледаход у канцы сакавіка. Разводдзе звычайна пачынаецца ў канцы сакавіка, працягласць да 65 сутак.

Даліна трапецыяпадобная, шырынёй ад 50 м да 3 км (пераважная шырыня 0,3—0,8 км). Пойма двухбаковая, часта чаргуецца па берагах, шырыня 0,2—0,3 км. Рэчышча слабазвілістае і звілістае, неразгалінаванае, у сярэднім цячэнні трапляюцца валуны.

Рака Усвяча (1880)

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Рэкі Віцебскага раёна
Катэгорыя·Басейн Усвячы
Катэгорыя·Прытокі Заходняй Дзвіны
Катэгорыя·Рэкі Пскоўскай вобласці
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта