wd wp Пошук:

Уолтэр Хаўзер Братэйн

Уолтэр Хаўзер Братэйн (англ.: Walter Houser Brattain; 10 лютага 1902, Амой, Кітай — 13 кастрычніка 1987, Сіэтл) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1956) «за даследаванні паўправаднікоў і адкрыццё транзістарнага эфекту» (сумесна з Уільямам Брэдфардам Шоклі і Джонам Бардзінам).

Біяграфія

Уолтэр Братэйн нарадзіўся ў сям’і Роса Р. Братэйна і Отыль Хаўзер ў горадзе Амой ў Кітаі. Вырас у штаце Вашынгтон, ЗША. Ступень бакалаўра атрымаў у 1924 г. у Уітменскім каледжы, ступень магістра ў 1926 г. у Арэгонскім універсітэце. Пасля абароны дысертацыі ў 1929 г. ва ўніверсітэце Мінесоты паступае на працу ў лабараторыю Бэла. У 1935 г. Братэйн ажаніўся з Керэн Гілмар. У іх нарадзіўся сын Уільям Гілмар Братэйн. У 1958 г. паўторна ажаніўся з Эмай Мілер. Памёр у Сіэтле у 1987 г.

Навуковая дзейнасць

Братэйн займаўся пераважна ўласцівасцямі паверхняў цвёрдых тэл. Пасля першых сваіх даследаванняў вальфраму, ён заняўся павярхоўнымі эфектамі ў паўправадніках, такіх як крэмній і германій і ўнёс істотны ўклад у іх разуменне. Сумесна з Джонам Бардзіным распрацаваў транзістар на кропкавым pn пераходзе. У 1956 г. удастоены, сумесна з Бардзіным і Уільямам Шоклі, Нобелеўскай прэміі па фізіцы «за даследаванні паўправаднікоў і адкрыццё транзістарнага эфекту».

Зноскі

  1. 1 2 Walter H. Brattain // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Walter Houser Brattain // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 NNDB — 2002.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Выпускнікі Мінесоцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сямыне
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ад хваробы Альцгеймера
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе
Катэгорыя·Памерлі 13 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фізікі ЗША
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў Сіэтле