wd wp Пошук:

Універсітэт Палацкага ў Оламаўцы

Універсітэт Палацкага ў Оламаўцы (чэшск.: Univerzita Palackého v Olomouci) — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Оламаўц.

Характарыстыка

Універсітэт з’яўляецца найстарэйшым універсітэтам Маравіі і другім па ўзросце ў Чэшскай Рэспубліцы. Ён быў першапачаткова заснаваны ў 1573 годзе езуітамі ў Оламаўцы, які ў той час быў сталіцай Маравіі і рэзідэнцыяй біскупаў. Спачатку ў ім выкладалася толькі тэалогія, але неўзабаве былі дададзеныя філасофія, права і медыцына.

Падчас рэвалюцыі 1848 года студэнты і прафесары ўніверсітэта актыўна выступалі за дэмакратызацыю. У адказ імператар Франц Іосіф I закрыў большасць факультэтаў установы на працягу 1850-х гадоў, але яны былі зноў адкрыты ў 1946 годзе. Таксама была змененая назва Оламаўцкага ўніверсітэта на Універсітэт Палацкага ў Оламаўцы ў гонар Францішка Палацкага, мараўскага гісторыка і палітыка ХІХ стагоддзя.

У 2019 годзе тут навучалася амаль 22 тысяч студэнтаў. У цяперашні час універсітэт складаецца з васьмі факультэтаў і дазваляе навучацца па больш чым 270 вучэбных праграмах. Акрамя таго, у рамках прыродазнаўчага і медыцынскага факультэтаў дзейнічаюць тры міжнародных навуковых цэнтра.

Факультэты

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Оламаўц
Катэгорыя·Універсітэты Чэхіі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1946 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта