wd wp Пошук:

Улытаўская вобласць

Улытаўская вобласць (каз.: Ұлытау облысы, Ūlytau oblysy) — вобласць у цэнтральнай частцы Казахстана, утвораная 8 чэрвеня 2022 года[1]. Клімат рэзка кантынентальны і вельмі засушлівы. Адміністрацыйны цэнтр вобласці — горад Жэзказган.

Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйны падзел вобласці (2022 год)
Нумар Адміністрацыйная адзінка Тэрыторыя км² Насельніцтва тыс. чал.
1 Жанааркінскі раён 62 347,81 34,8
2 Улытаўскі раён 122 931,05 17,4
3 Горад Жэзказган 1 760,97 91,7
4 Горад Каражал 792,43 18,7
5 Горад Сатпаеў 1 104,35 69,6
УСЯГО 188 936,61 227,2

Гісторыя

Вобласць была ўтворана 8 чэрвеня 2022 года[2] ў адпаведнасці з указам прэзідэнта Казахстана, яе тэрыторыя істотна меншая за тую, што займала ранейшая Джэзказганская вобласць.

Горад Жэзказган зноў стане абласным цэнтрам. Стварэнне ў гэтым рэгіёне самастойнай вобласці — важнае рашэнне не толькі з эканамічнага пункту гледжання, але і духоўнага: Улытау, які знаходзіцца ў цэнтры нашага бязмежнага казахскага стэпу, займае асаблівае месца ў гісторыі нашай краіны. Тут праходзілі вялікія сходы, дзе вырашаўся лёс краіны. — Касым-Жамарт Такаеў

Зноскі

  1. https://akorda.kz/ru/o-nekotoryh-voprosah-administrativno-territorialnogo-ustroystva-respubliki-kazahstan-44522
  2. https://akorda.kz/ru/o-nekotoryh-voprosah-administrativno-territorialnogo-ustroystva-respubliki-kazahstan-44522
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вобласці Казахстана
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат