У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лосеў.
Уладзіслаў Валянцінавіч Лосеў (28 красавіка 1938, в. Жывёлагадоўчы Саўгас, Горкаўскі раён, Омская вобласць, Расія — 18 лістапада 1990) — беларускі спецыяліст у галіне тэорыі перадачы інфармацыі, перашкодаўстойлівага кадзіравання інфармацыі і лічбавай апрацоўкі сігналаў. Доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1985)
Скончыў Уральскі політэхнічны інстытут імя С. М. Кірава (кваліфікацыя «Радыёінжынер», 1960), Ленінградскі электратэхнічны інстытут імя В. І. Ульянава (Леніна) (аспірантура).
Працаваў у Уральскім політэхнічным інстытуце імя С. М. Кірава (1962—1964), Мінскім радыётэхнічным інстытуце (1968—1990; кафедра радыёперадаючых устройстваў і радыётэхнічных сістэм, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: лічбавая апрацоўка сігналаў; матэматычныя асновы кадзіравання і дэкадзіравання пры захоўванні і перадачы інфармацыі; ахова інфармацыі. Заснавальнік навуковай школы па лічбавай апрацоўцы сігналаў і перашкодаўстойлівым кадзіраванні.
Ганаровая грамата Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР, прэміі Савета Міністраў СССР і інш.