wd wp Пошук:

Уладзімір Якаўлевіч Пузыня

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пузыня. Уладзімір Якаўлевіч Пузыня (26 лютага 1940, Суцін, Любанскі раён, Мінская вобласць[1] — 18 верасня 2012, Мінск) — беларускі музыкант, майстар-рэстаўратар нацыянальных музычных інструментаў, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1994).

Біяграфія

У 1964 годзе скончыў Мінскае музычнае вучылішча імя М. Глінкі, Мінскі інстытут культуры (1989). У 19651978 артыст Дзяржаўнага народнага аркестра Беларусі імя Жыновіча. Адначасова з 1972 працаваў у Мінскім абласным, у рэспубліканскіх навукова-метадычных цэнтрах народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы.

З 1979 педагог-ілюстратар сярэдняй спецыяльнай музычнай школы пры Беларускай кансерваторыі, старшы метадыст па фальклоры пры Мінскім абласным метадычным цэнтры. 3 1982 майстар, у 19831988 загадчык вучэбнай майстэрні па рэстаўрацыі, рамонце і вырабе народных музычных інструментаў Мінскага інстытуту культуры.

Стваральнік музея беларускіх музычных старажытных інструментаў «Беларуская хатка». Вырабляў беларускія народныя музычныя інструменты: аэрафоны сапранавыя, альтавыя, басовыя дудкі; жалейкі, дуды, трубы і інш.; хардафоны — колавая ліра, басэтля і інш.

Выступаў з ігрой на беларускіх музычных інструментах у канцэртных праграмах, фэстах народнай творчасці і інш.

На пахаванні Уладзіміра Пузыні гучала беларуская дуда.

Творчасць

Зноскі

  1. «Народная Воля», 21.09.2012г. № 147—148 (3686—3687), стар. 6

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі 18 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Майстры музычных інструментаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музычныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Любанскім раёне
Катэгорыя·Музычныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Музыканты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Дудары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лютага
Катэгорыя·Выкладчыкі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Музычныя педагогі СССР
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта