wd wp Пошук:

Уладзімір Феліксавіч Багінскі

Уладзімір Феліксавіч Багінскі (нар. 2 лютага 1938, г. Масква) — беларускі вучоны ў галіне лесазнаўства. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар сельскагаспадарчых навук (1986), прафесар (2005).

Біяграфія

Скончыў СШ № 2 г. Хойнікі, потым Беларускі лесатэхнічны інстытут (1960). З 1968 года ў Беларускім НДІ лясной гаспадаркі (аспірант, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела, загадчык лабараторыі, з 1989 па 1991 г. — намеснік дырэктара па навуковай рабоце).

З 1992 года па 2006 года ў намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2006 года загадчык лабараторыі інстытута. З 2007 года прафесар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны[1].

Узнагароды

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1997).

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы прысвечаны выяўленню заканамернасцей узаемаадносін драўняных раслін і навакольнага асяроддзя, унутранай будове, структуры і дынаміцы чыстых і змешаных лясных фітацэнозаў. Змадэляваў аптымальныя параметры чыстых і змешаных лясных фітацэнозаў, заканамернасці іх зрэджвання, уплыў на рост і прадуктыўнасць лясных насаджэнняў кліматычных, глебавых і антрапагенных фактараў. Распрацаваў тыпізацыю структуры антрапагенных дрэвастояў, вызначыў шляхі павышэння іх прадуктыўнасці і ўсталяваў аптымальныя параметры арганізацыі гаспадаркі ў іх. Прапанаваў метады лесаўпарадкавання і вядзення гаспадаркі ў лясах, забруджаных радыёнуклідамі. Распрацаваў новую класіфікацыю лясоў, якая дазваляе аптымізаваць сыравінныя рэсурсы і экалагічныя карыснасці лесу. Укараніў у лесагаспадарчую вытворчасць Беларусі сістэму нарматываў для таксацыі лесу, лесаўпарадкавальнага праектавання і прагнозных разлікаў: аптымальныя ўзросты высечкі лесу, сістэму ацэнкі комплексу лясных рэсурсаў і карыснасцяў лесу, товарызацыі пры лесаўпарадкаванні.

Аўтар больш за 380 навуковых прац, у тым ліку 17 манаграфій, кніг і вучэбных дапаможнікаў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. БАГІНСКІ Уладзімір Феліксавіч

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Вучоныя Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі БДТУ
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута лесу НАН Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага