Уладзімір Уладзіміравіч Анічкін (нар. 24 верасня 1949) — беларускі хірург. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.
У 1972 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.
Навуковая ступень доктара медыцынскіх навук прысуджана ў 1989 годзе. Навуковае званне прафесара прысвоена 31 мая 1990 года. У 1995 годзе праходзіў стажыроўку Масачусецкім тэхналагічным інстытуце (ЗША).
З 2003 па 2005 гады — прарэктар ГДМУ.
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Беларусі, Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.