wd wp Пошук:

Уладзімір Паўлавіч Грыдзюшка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грыдзюшка.

Слава Зайцаў, Уладзімір Грыдзюшка (другі злева), Саша Варламаў і Ірына Сідорская ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь, 2010 г.

Уладзімір Паўлавіч Грыдзюшка (нар. 10 сакавіка 1958) — беларускі педагог, палітолаг, менеджар-эканаміст.

Біяграфія

Выпускнік сярэдняй школы № 5 Светлагорска[1]. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, а пазней — Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Працаваў у камсамольскіх органах. Прайшоў шлях ад сакратара камітэта камсамола факультэта Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута да сакратара ЦК ЛКСМ Беларусі. Быў старшынёй Цэнтральнага Савета Беларускай піянерскай арганізацыі.

У 1987—1988 г. знаходзіўся ў Афганістане ў якасці саветніка ЦК УЛКСМ. З 1992 па 2001 год узначальваў грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд сацыяльнай падтрымкі дзяцей і падлеткаў «Мы — дзецям».

У 2001—2003 працаваў саветнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Балгарыі.

У снежні 2003 года назначаны на пасаду намесніка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.

З лістапада 2009 па лістапад 2019 года — генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды

Зноскі

  1. Средняя школа № 5 г. Светлогорска. Мечты выпускников сбываются! Архівавана 4 лістапада 2019.
  2. Гридюшко оставил должность генерального директора Большого театра Беларуси
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Палітолагі Беларусі
Катэгорыя·Намеснікі міністра культуры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў