wd wp Пошук:

Уладзімір Міхайлавіч Цумараў

Уладзімір Міхайлавіч Цу́мараў (нар. 6 снежня 1960, в. Ананьеўка, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — беларускі палітычны дзеяч, старшыня Магілёўскага гарвыканкама (2013—2022).

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1960 годзе ў вёсцы Ананьеўка Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці[2]. У 1980 годзе скончыў Магілёўскі політэхнічны тэхнікум, у 1985 годзе — Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, у 2002 — Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі.

У 1980 годзе працаваў старэйшым тэхнікам канструктарска-тэхналагічнага бюро з вопытнай вытворчасцю Інстытута будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР у Мінску. У 19851990 гадах займаў розныя пасады ў Магілёўскіх абласным, а затым гарадскім камітэтах ЛКСМБ.

У 19901992 гадах быў кіраўніком аддзела па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама. У 19921995 гадах быў дырэктарам Магілёўскага абласнога цэнтра занятасці. З 1995 па 1999 гг. працаваў на пасадзе намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама. У 1999 годзе стаў кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Магілёва. З 2003 г. па красавік 2013 г. працаваў на пасадзе кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва.

16 красавіка 2013 года прызначаны старшынёй Магілёўскага гарвыканкама[3]. Пакінуў пасаду ў кастрычніку 2022 года.

Узнагароды

Сям’я

У шлюбе з Таісіяй (нар. 08.11.1961). Мае сына Максіма (нар. 18.02.1983), дачок Марыю (нар. 13.01.2008) і Маргарыту (нар. 25.09.2009).

Зноскі

  1. Новы старшыня Магілёўскага гарвыканкама афіцыйна заняў пасаду. TUT.BY
  2. Цумараў нарадзіўся ў 1960 г. у в. Ананьеўка Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Архівавана 4 сакавіка 2016.
  3. Новы старшыня Магілёўскага гарвыканкама афіцыйна заняў пасаду Архівавана 14 чэрвеня 2018.. TUT.BY
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2020 года № 483 «Аб узнагароджанні» Архівавана 15 студзеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Функцыянеры УЛКСМ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Кіраўнікі адміністрацый гарадскіх раёнаў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі РАДС пры Прэзідэнце РФ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бялыніцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 снежня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта