wd wp Пошук:

Уладзімір Міхайлавіч Станкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Станкевіч. Уладзімір Міхайлавіч Станкевіч (1950 — 4 студзеня 2020[1]) — беларускі палітык, у 1990—1995 гадах адзін з членаў Апазіцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1950 годзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Працаваў старшым юрысконсультам калгаса «Беларусь» Мядзельскага раёна. У 1990 годзе абраны ў Вярхоўны Савет БССР 12-га склікання ад грамадскага аб’яднання «БНФ „Адраджэнне“» па Мядзельскай выбарчай акрузе № 78 у г.п. Крывічы. У Вярхоўным Савеце быў намеснікам старшыні камісіі па заканадаўстве, уваходзіў у фракцыю Беларускага народнага фронту.

Памёр 4 студзеня 2020 года.

Зноскі

  1. Памёр дэпутат Вярхоўнага Савета Уладзімір Станкевіч, Радыё Свабода, 04.01.2020
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 4 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Члены Партыі БНФ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання