У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Герасімовіч.
Уладзімір Мікалаевіч Герасімовіч (1 снежня 1954, Мінская вобласць —) — беларускі палітык і дыпламат.
5 кастрычніка 1997 года быў прызначаны намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь [1].
20 студзеня 1999 года быў прызначаны намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь [2]. 11 жніўня 2000 года быў вызвалены з гэтай пасады і назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Нідэрландах, а таксама Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі па забароне хімічнай зброі [3]. Адстаўлены з гэтых пасад быў 14 жніўня 2008 года [4].