wd wp Пошук:

Уладзімір Мсціславіч

Уладзімір Мсціславіч (у хрышчэнні Дзмітрый; 1132 — 30.5.1171) — князь дарагабужскі (1150—1171), князь уладзіміра-валынскі (1154—1157), князь слуцкі (1162), князь трыпольскі (1162—1168), князь кіеўскі (1171), сын кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча ад другога шлюбу.

Біяграфічныя звесткі

Пасля смерці старэйшага брата Святаполка (1154) атрымаў Уладзіміра-Валынскае княства, адкуль у 1156 годзе яго выгнаў Мсціслаў Ізяславіч. У наступныя гады Уладзімір Мсціславіч беспаспяхова дамагаўся Уладзіміра і Турава. У 1162 годзе ўпамінаецца як трымальнік Слуцка, адкуль быў выгнаны кааліцыяй князёў: «Рюрик и Святополк Гюргевичь Туровьским и Святослав Всеволодович с братомъ Ярославом и съ Олгомъ Святославичем и с Володимиричемъ и съ Кривьскими князьми идоша къ Случьску». Пасля Уладзімір Мсціславіч часта пераходзіў з аднаго княжання на другое, пакуль незадоўга да смерці заняў княжацкі пасад у Кіеве.

Зноскі

  1. А. Э. Владимир Мстиславич // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIа. — С. 652.

Літаратура

‎ ‎

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вялікія князі кіеўскія
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеве
Катэгорыя·Памерлі 30 мая
Катэгорыя·Князі кіеўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Князі валынскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1171 годзе
Катэгорыя·Князі слуцкія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1132 годзе
Катэгорыя·Князі дарагабужскія (на Гарыні)