wd wp Пошук:

Уладзімір Георгіевіч Сасноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сасноўскі. Уладзі́мір Георгіевіч Сасноўскі (нар. 1954, г. Масква, РСФСР) — дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь, былы міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (20052009).

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1976 годзе па спецыяльнасці «Аўтамабілі і аўтамабільнае гаспадарка».

З 1980 па 1982 прайшоў службу ў танкавых войсках Савецкай арміі намеснікам камандзіра роты.

У розныя гады займаў пасады начальніка сектара пасажырскіх перавозак аддзела транспарту Мінскага гарвыканкама, эканамічнага саветніка Беларускага камітэта абароны міру, працаваў на кіруючых пасадах у шэрагу камерцыйных структур.

У 19952000 гадах — намеснік начальніка вытворчага ўпраўлення транспарту і сувязі Мінгарвыканкама, затым начальнікам камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Упраўленне транспарту і сувязі Мінгарвыканкама».

З 2003 года — выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара, генеральны дырэктар транспартнага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінсктранс».

27 снежня 2005 года прызначаны міністрам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.[1]

26 чэрвеня 2009 года адпраўлены ў адстаўку[2].

З 2010 года — старшыня праўлення РГА «Беларускі саюз транспартнікаў».

Спасылкі

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2005 г. № 626 «Аб прызначэнні У. Г. Сасноўскага Міністрам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь»
  2. «29 чэрвеня 2009 года. Дэкрэты, указы і распараджэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Міністры транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве